BE RU EN

Life:) падвышае кошты на званкі ў Літву і Польшчу

  • 29.04.2013, 16:02

Беларускі аператар life:) з 30 красавіка павялічвае кошт званкоў у Літву, Польшчу, Германію і Італію.

Змены закрануць тарыфныя планы «Мир в руке», а таксама званкі ў рамках паслугі «life:) Мировой». Так, міжнародныя званкі ў Літву, Польшчу, Германію і Італію падаражэюць з 2160 да 3120 рублёў за хвіліну.

Пры гэтым у рамках паслуг «life:) Россия» з 30 красавіка зніжаецца кошт званкоў у Расею. Званок у гэтую краіну будзе каштаваць 2250 рублёў замест 3000. Зніжэнне кошту выклікаў таксама закранула Украіну і астатнія краіны СНД.

Міжнародныя выклікі ў астатнія еўрапейскія краіны патаннеюць з 5040 да 4080 рублёў.

Апошнія навіны