BE RU EN

Намеснік дырэктара падраздзялення «МАПІД» атрымаў тэрмін за хабар

  • 29.04.2013, 13:46

Намеснік дырэктара падраздзялення ААТ «МАПІД» прысуджаны да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі за хабар, махлярства і злоўжыванне паўнамоцтвамі.

Былая службовая асоба будзе адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. На працягу пяці гадоў яму забаронена займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый.

Як паведаміў БелаПАН старэйшы памочнік пракурора Менска Сяргей Балашоў, былы кіраўнік прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 209 (махлярства), ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару) і ч. 2 арт. 424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса. Ён, у прыватнасці, абвінавачваўся ў тым, што з пачатку 2008 года па сакавік 2012 года штомесяц атрымліваў 500 даляраў ад дырэктара сталічнай камерцыйнай структуры за заключэнне і перазаключэнне дамоваў арэнды. Падсуднаму таксама ставілася ў віну незаконнае прыцягненне тэхнікі прадпрыемства і падначаленых да прац на яго дачным участку.

Прысуд быў абвешчаны 12 красавіка. Абвінавачаны з ім не пагадзіўся і падаў скаргу.

Апошнія навіны