BE RU EN

У Брэсце памёр казахскі чыноўнік

  • 29.04.2013, 11:18

Ад сардэчнага прыступу ў Брэсце памёр 60-гадовы казахскі чыноўнік Еркебулан Нашараў.

Як паведамляе «Інтэрфакс-Казахстан», акім Абайскага раёна Карагандзінскай вобласці Еркебулан Нашараў знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Брэсце.

«Да нас прыйшла сумная вестка з Беларусі, што ў Брэсце памёр акім Абайскага раёна Еркебулан Нашараў. Акім паляцеў у Брэст для заключэння шэрагу дамоваў з мясцовай выканаўчай уладай аб адкрыцці ў Абайскім раёне сумесных казахстанска-беларускіх прадпрыемстваў», - паведамілі агенцтву ў апараце акімата Абайскага раёна.

Папярэдняя прычына раптоўнай смерці Нашарава - сардэчны прыступ.

«Канчатковыя высновы аб прычынах смерці будуць зробленыя лекарамі-экспертамі пасля абследавання цела, якое будзе дастаўлена ў Караганду самалётам сёння ноччу», - паведамілі ў апараце акімата раёна.

Еркебулану Нашараву было 60 гадоў.

Апошнія навіны