BE RU EN

Студэнты пратэстуюць супраць падаражэння навучання

  • 29.04.2013, 10:45

Беларускія студэнты патрабуюць прывязаць кошт навучання да ўзроўню інфляцыі.

Група студэнтаў, якія лічаць несправядлівай існуючую сістэму павышэння кошту платнага навучання, пачала грамадскую інтэрнэт-кампанію з патрабаваннем прывязаць кошт навучання да ўзроўню інфляцыі ў краіне.

Студэнты хочуць, каб змяненне кошту платнага навучання ва ўсіх навучальных установах краіны з 2013 года было прывязана выключна да фактычнай і запланаванай інфляцыі ў краіне і праходзіла адзін раз у год. У рамках кампаніі яны плануюць сабраць і адправіць 10 000 электронных зваротаў на імя Лукашэнкі і міністра адукацыі.

«Пастаяннае павышэнне кошту платнага навучання негатыўна адбіваецца на бацьках студэнтаў, якія ў асноўным аплачваюць іх навучанне, так як бацькі не могуць планаваць выдаткі на адукацыю з-за іх пастаяннага павелічэння. Усё больш і больш бацькоў вымушаныя забіраць дакументы сваіх дзяцей з ВНУ альбо браць дарагія крэдыты на навучанне. Усё гэта паказвае на адсутнасць эканамічнай стабільнасці і ўпэўненасці студэнтаў і бацькоў у заўтрашнім дні», - гаворыцца ў звароце, размешчаным на сайце кампаніі.

Нагадаем, з верасня 2010 года па красавік 2013 года кошт навучання на платнай аснове павялічваўся і пералічваўся дзевяць разоў. Апошняе павелічэнне адбылося ў красавіку 2013 года. Кошт навучання павялічыўся прыкладна ў тры разы.

Апошнія навіны