BE RU EN

Электрацягнік пратараніў перон на вакзале ў Менску

  • 27.04.2013, 20:57

Перон чыгуначнага вакзала ў Менску разбураны цягніком, што рэзнуўся ў яго.

Фотаздымкі аварыі, якая адбылася сёння прыблізна а 18.00, з'явіліся ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Электрацягнік, які прыбыў з Маладзечна, не паспеў затармазіць і рэзнуўся ў перон. У выніку некалькі квадратных метраў ходнікаў ператварыліся ў купу пяску і разбітай пліткі.

Апошнія навіны