BE RU EN

Акцыя ў Віцебску: пабудуеш Астравец - пажнеш Чарнобыль

  • 27.04.2013, 11:00

Актывісты Кансэрватыўна-хрысціянскай партыі БНФ правялі акцыю ў гадавіну аварыі на ЧАЭС у Віцебску.

Яна прайшла на скрыжаванні вуліц Замкавай і Пушкіна, каля помніка Машэраву. Акцыю правялі грамадскія актывісты Ян Дзяржаўцаў і В.Каваленка. Яны выйшлі да помніка з плакатамі, на якіх было напісана «Пабудаваў Астравец - пажнеш Чарнобыль» і «Будаваць АЭС без згоды народа можа толькі вораг».

Акцыя прымеркаваная да 27-й гадавіны выбуху на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

26 красавіка 1986 года адбылася адна з самых буйных радыяцыйных катастроф, якая закранула кожнага жыхара Беларусі. У выніку аварыі на ЧАЭС у атмасфэру было выкінута радыёактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнага бамбавання японскага горада Хірасіма.

Традыцыйная акцыя «Чарнобыльскі шлях» прайшла ўчора ў Менску. Нягледзячы на тое, што ўлады дазволілі яе правядзенне, за некалькі гадзін да акцыі былі затрыманыя вядомыя беларускія эколагі. Арышты працягваліся і на самой акцыі. У прыватнасці, некалькіх чалавек затрымалі ў раёне плошчы Бангалор.

Апошнія навіны