BE RU EN

Лідара пралукашэнкаўскіх камуністаў спрабавалі абліць фарбай

  • 25.04.2013, 16:22

Лідараў камуністычных партый Украіны, Беларусі і Расеі паспрабавалі абліць чырвонай фарбай падчас прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

Пётр Сіманенка, Ігар Карпенка і Генадзь Зюганаў сабралі прэс-канферэнцыю з нагоды 20-годдзя стварэння саюза кампартый КПСС, паведамляе ўкраінская служба «Радыё Свабода».

Падчас мерапрыемства дзяўчына з крыкамі «Нашчадкі крывавых тыранаў!» разарвала паветраны шар з чырвонай фарбай і паспрабавала абліць лідараў камуністаў. Яе затрымала ахова, выклікалі міліцыю.

Па словах супрацоўнікаў агенцтва, дзе праходзіла прэс-канферэнцыя, дзяўчына акрэдытавалася на падзею як журналіст.

Ігар Карпенка быў абраны першым сакратаром ЦК КПБ у кастрычніку 2012 года.

Апошнія навіны