BE RU EN

Барысаўскія прадпрымальнікі дамагліся саступак пагрозай забастоўкі

  • 25.04.2013, 12:31

Кіраўніцтва рынку пагадзілася з патрабаваннямі прадпрымальнікаў.

Работнікі гарадскога рынку пагражалі забастоўкай, так як ім хацелі падняць арэндную плату за месцы на 102%. 17 красавіка каля 300 прадпрымальнікаў выйшлі на працу на 1,5 гадзіны пазней. Іх патрабаваннем было не павышаць кошт арэнды больш, чым на 60%, паведамляе «Еўрарадыё».

«Пасля забастоўкі прайшло два дні, у наша раённае спажывецкае таварыства прыехаў увесь гарвыканкам барысаўскі, усе намеснікі старшыні. Сабралі ўсіх, выклікалі мяне, накрычалі на кіраўніцтва рынку за тое, што не пайшло насустрач, і прынялі 60%», - распавядае мясцовы прадпрымальнік Аляксандр.

Адзначым, што арэнда павільёна гэтага прадпрымальніка (27,8 квадратнага метра) каштуе прыкладна 1 мільён 300 тысяч рублёў. Калі б з траўня паднялі кошт на 102%, то стала б 2 мільёна 700 тысяч.

Апошнія навіны