BE RU EN

У Маскве на Новым Арбаце прагрымеў выбух

  • 23.04.2013, 15:20

(абноўлена - 15:40) Два чалавекі атрымалі хімічныя апёкі ў выніку разрыву металічнай ёмістасці на Новым Арбаце ў цэнтры Масквы.

Пра гэта ІТАР-ТАСС паведамілі ў праваахоўных органах сталіцы.

«У доме нумар 7 па вуліцы Новы Арбат у руках у аднаго з работнікаў разарвалася металічная ёмістасць, у якой знаходзілася хімічнае рэчыва. У выніку два чалавекі атрымалі хімічныя апёкі», - сказаў суразмоўца агенцтва. У цяперашні час ім аказваюць медыцынскую дапамогу.

Раней у праваахоўных органах паведамілі, што на Новым Арбаце адбыўся выбух. Пазней гэтую інфармацыю абверглі ў Галоўным упраўленні МНС па Маскве.

Апошнія навіны