BE RU EN

У Менску падчас руху у тралейбуса стрэліла кола

  • 23.04.2013, 10:11

Учора ўвечары на пр. Незалежнасці, прама каля Нацыянальнай бібліятэкі, у тралейбуса стрэліла кола.

У запісы, зробленым рэгістратарам, чутны характэрны гук і відаць воблачка пылу. Як лічыць аўтар відэа, удзельнік форуму onliner.by, калі б побач рухаліся аўтамабілі, гэта магло напалохаць кіроўцаў.

У каментары на YouTube аўтар відэа напісаў: «Я аддзелаўся лёгенькім спалохам, а машына мыйкай з дапамогай невялікіх каменьчыкаў».

Нагадаем, падобная сітуацыя некалькі тыдняў таму адбылася на Партызанскім праспекце. Толькі тады кола тралейбуса выбухнула: апынуліся пашкоджанай унутраная і знешняя ашалёўка тралейбуса, сарваныя два сядзенні. Пацярпела пасажырка, якую адкінула на падлогу.

Апошнія навіны