BE RU EN

Беларусы пікетавалі офіс канцэрна «Фольксваген» у Нью-Йорку

  • 22.04.2013, 9:18

Удзельнікі пікету пратэставалі супраць таго, што кампанія «Шкода», акцыі якой належаць «Фольксвагену», з'яўляецца спонсарам ЧС па хакеі 2014 года.

Пратэстоўцы лічаць, што да таго часу, пакуль улада ў Беларусі кантралюецца аўтарытарным рэжымам Лукашэнкі, такія дзеянні з'яўляюцца фінансавай падтрымкай дыктатуры, перадае «Радыё Свабода».

Удзельнікі мітынгу запатрабавалі неадкладна вызваліць і рэабілітаваць палітычных зняволеных у Беларусі, а таксама правесці свабодныя дэмакратычныя выбары.

Пікет арганізавала эмігранцкая арганізацыя «Беларусы ў выгнанні».

Сярод удзельнікаў пікетавання і выступоўцаў былі старшыня Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Зянон Пазняк, кіраўнікі «Беларусаў у выгнанні» Зміцер Шчыгельскі і Яўген Іванюк, адна з кіраўніц Беларуска-Амерыканскага Задзіночання Ала Орса-Рамана, юрыст Юрый Зянковіч.

Супраць правядзення Чэмпіянату свету па хакеі ў Менску ў 2014 годзе выступаюць праваабаронцы і міжнародныя арганізацыі. Ідэю пераносу турніру падтрымалі многія еўрапейскія і амерыканскія палітыкі. Некаторыя краіны прыгразілі байкатаваць чэмпіянат у выпадку яго правядзення ў Менску з-за рэпрэсій, якія ажыццяўляюць беларускія ўлады.

Міжнародныя арганізацыі і інстытуцыі неаднаразова звярталіся да Міжнароднай федэрацыі хакея з аналагічным заклікам, аднак кіраўніцтва МФХ не адгукнулася на гэтыя просьбы і працягвае прытрымлівацца сваёй пазіцыі.

Белорусы пикетировали офис концерна «Фольксваген» в Нью-Йорке. Фото: Дмитрия Щигельского.

Апошнія навіны