BE RU EN

Новы трылер ад гурта Naka (Відэа)

  • 2.04.2013, 20:34

Гурт Naka зняў кліп на песню пра «стабільнасць».

«Відэа прысвячаецца Насіму Нікаласу Талебу, Дарону Аранофскі ды іншым героям нашага часу», - заявілі музыкі калектыву, прэзэнтуючы новы твор вядомага кліпмэйкера Макса Сірага. Прэм'ера кліпа адначасова праходзіць у беларускім інтэрнэце, на расейскім тэлеканале «Дождь» і ўкраінскім A-ONE Украіна.

«А яшчэ яго можна прысвяціць, да прыкладу, усім прыхільнікам балета...», - дала новую трактоўку відэа лідарка гурта Naka Наста Шпакоўская.

У кліпе ўжо былі ўгледжаныя аналогіі з фільмамі пра іншапланэтнікаў, зомбі-стужкамі і творамі Дэгі. Але больш за ўсё гурту спадабалася азначэнне «трылер».

- Добра, хай будзе трылер, - пагадзіліся музыкі. - Трылер «Задаволеная», у якім няма незадаволеных...

- Але зразумела, нам не хацелася б аднімаць у гледачоў іхняй інтэрпрэтацыі візуальнага шэрагу, - адзначыла Наста. - Хай кожны створыць сваю гісторыю.

25 красавіка а 19-00 у клубе RE: PUBLIC адбудзецца прэзэнтацыя новага альбома гурта Naka, назва якому дала кампазіцыя «Задаволеная».

Апошнія навіны