BE RU EN

Прызначаны новы начальнік авіяцыі

  • 2.04.2013, 17:16

Палкоўнік Ігар Аляксейчык стаў намеснікам камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны - начальнікам авіяцыі.

Раней ён займаў пасаду начальніка 4-га аддзела ўпраўлення авіяцыі камандавання ВПС і войскаў СПА.

Указ аб прызначэнні Ігара Аляксейчыка сёння падпісаў беларускі кіраўнік.

Генерал-маёр Ігар Голуб, які займаў гэтую пасаду з жніўня 2010 года, прызначаны намеснікам камандуючага ВПС і войскамі СПА.

Апошнія буйныя кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве ВПС былі ў мінулым годзе пасля «плюшавага дэсанта» - перасячэння беларускай мяжы 4 ліпеня шведскім лёгкім самалётам, які скінуў над нашай краінай плюшавых мядзведзяў з лозунгамі ў падтрымку дэмакратыі. У сваю чаргу Мінабароны Беларусі заявіла, што парушэнняў паветранай прасторы краіны не было, а выкладзеныя ў інтэрнэце ролікі, якія даказваюць адваротнае, назвала фальсіфікацыяй. Толькі праз месяц беларускі кіраўнік прызнаў факт перасячэння шведскім самалётам беларускай мяжы.

Тады Лукашэнка вызваліў ад пасады старшыню Дзяржпамежкамітэта Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі СПА Змітра Пахмелкіна.

Апошнія навіны