BE RU EN

Торбін і Матушкін звольненыя з менскага «Дынама»

  • 2.04.2013, 17:16

У кіруючым складзе менскага «Дынама» адбыліся змены.

2 красавіка 2013 года Старшынёй назіральнага савета ЗАТ «Хакейны клуб «Дынама-Менск» Бародзічам Ю.Ф. былі задаволеныя раней пададзеныя заявы генеральнага дырэктара ЗАТ «Хакейны клуб «Дынама-Менск» Торбіна А.Я. і спартыўнага дырэктара Матушкіна І.В. аб звальненні ў сувязі з заканчэннем тэрміну працоўнага кантракта, паведамляе hcdinamo.by.

Нагадаем, 17 лютага менскае «Дынама» прайграла апошні матч Кантынентальнай хакейнай лігі і не трапіла ў плэй-оф. Пасля гэтага спартыўны дырэктар ХК «Дынама-Менск» Ігар Матушкін і генеральны дырэктар Аляксей Торбін заявілі, што гатовыя сысці ў адстаўку, калі таго запатрабуе назіральны савет клуба.

Апошнія навіны