BE RU EN

У Менск прыбыла дэлегацыя НАТА

  • 2.04.2013, 15:51

З 2 па 5 красавіка 2013 года ў Менску адбудзецца візіт дэлегацыі НАТА.

У склад дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі Міжнароднага сакратарыяту НАТА і Стратэгічных камандаванняў НАТА па трансфармацыі і аперацыях.

У ходзе візіту плануецца абмеркаваць праект ацэначнага дакумента працэсу планавання і ацэнкі сіл праграмы «Партнёрства дзеля міру» (ПАРП), а таксама бягучыя вынікі і планы па рэалізацыі Рэспублікай Беларусь мэтаў партнёрства-2012, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Праект ацэначнага дакумента ПАРП распрацаваны Міжнародным сакратарыятам НАТА на аснове інфармацыі, прадстаўленай Рэспублікай Беларусь пры падрыхтоўцы адказу на агляд ПАРП, уключаючы пытанні планавання ў галіне абароны і ваенных выдаткаў.

У ходзе візіту прадугледжваецца таксама «азнаямленне дэлегацыяй НАТА з сіламі і сродкамі, заяўленымі Рэспублікай Беларусь у рамках ПАРП, у прыватнасці, узводам радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны са складу 8-га палка РХБЗ».

Правядзенне гэтага мерапрыемства дазволіць узгадніць пытанні па праекце ацэначнага дакумента ПАРП, а таксама атрымаць кансультацыі па дасягненні Рэспублікай Беларусь мэтаў партнёрства ПАРП і адпаведную дакументацыю НАТА.

Апошнія навіны