BE RU EN

Начальнікам выбаркамаў выслалі па бульбе

  • 2.04.2013, 15:15

Актывісты моладзевай арганізацыі «Zмена» ў чарговы раз вырашылі нагадаць начальнікам выбарчых камісій, што фальсіфікаваць выбары «нядобра».

На гэты раз маладыя людзі запазычылі ідэю акцыі ў італьянскіх мафіёзі, якія ў якасці пагрозы дасылаюць рыбу, паведамляе zapraudu.info.

- Грошай на рыбу ў нас няма, - сказаў адзін з удзельнікаў акцыі. - Затое ёсць на бульбу. Вось і вырашылі такім чынам «папагражаць» адказнасцю ў рамках заканадаўства Беларусі. I наогул, грамадзяне начальнікі, мы ведаем, што вы зрабілі мінулай восенню!

Апошнія навіны