BE RU EN

Менчуку у абменніку выдалі «лішнія» Br53 мільёна

  • 2.04.2013, 13:35

У Фрунзенскае РУУС звярнулася супрацоўніца банка і папрасіла дапамагчы адшукаць кліента, якому яна памылкова дала лішнія грошы.

Як распавяла агенцтву «Менск-Навіны» прэс-афіцэр РУУС Вераніка Стрэльская, кліент прыйшоў абмяняць 600 еўра на рублі. Замест пакладзеных 6 мільёнаў 600 тысяч касір адлічыла яму 60 мільёнаў рублёў. Кліент узяў грошы і пакінуў банк.

Нястача выявілася толькі праз гадзіну. Служба аховы банка перадала запіс з камеры відэаназірання супрацоўнікам міліцыі. Яны паабяцалі дапамагчы ў пошуках кліента. Калі грамадзянін сам верне грошы ў банк, то да адказнасці яго прыцягваць не стануць.

Апошнія навіны