BE RU EN

Косінец і Нічкасаў атрымалі вымову

  • 16.04.2013, 18:53

Лукашэнка абвесціў вымову міністру архітэктуры і будаўніцтва Анатолю Нічкасаву і старшыню Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінцу.

Вымова вынесеная «за неналежныя захады для выканання даручэння кіраўніка дзяржавы аб заканчэнні будаўніча-мантажных работ на аб'екце «Арганізацыя вырабу драўнянавалакністых пліт МДФ/ХДФ ААТ «Віцебскдрэў».

Саўміну даручана прыцягнуць ва ўстаноўленым парадку да дысцыплінарнай адказнасці старшыню Беллеспаперапрама Аляксандра Переслаўцава.

У снежні мінулага года падчас наведвання ААТ «Віцебскдрэў» правадыр запатрабаваў жорсткага выканання устаноўленых тэрмінаў рэканструкцыі беларускіх дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў.

«Вы павінны працаваць, як у ваенны час. Барані Бог будаўнікі сарвуць тэрміны - мала не падасца. Прыйшоў час завіхацца», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Спасылаючыся на атрыманую інфармацыю, правадыр адзначыў, што адной з галоўных прычын зацягвання тэрмінаў мадэрнізацыі ААТ «Віцебскдрэў» стала кепская праца будаўнікоў.

Апошнія навіны