BE RU EN

Прэзідэнт Ізраіля збіраецца з візітам у Менск

  • 16.04.2013, 11:18

Ізраільскія і беларускія дыпламаты працуюць над арганізацыяй афіцыйнага візіту прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса ў Беларусь, які можа адбыцца ў бягучым годзе.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў аўторак Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал, піша «Інтэрфакс».

«Мы вельмі разлічваем, што прэзідэнт Ізраіля, ураджэнец Беларусі, усё ж такі прыедзе ў Беларусь з афіцыйным візітам у год свайго 90-годдзя. Пакуль гэтае пытанне ліхаманкава вырашаецца», - сказаў Шагал.

«Калі ён прыедзе, то можна будзе казаць, што сустрэча Перэса і Лукашэнкі можа прывесці да падпісання сур'ёзных дакументаў», - працягнуў ён.

У тым ліку амбасадар даў зразумець, што ў ліку гэтых дакументаў можа быць пагадненне аб бязвізавых паездках грамадзян.

Нагадаем, прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс паходзіць з вёскі Вішнева Валожынскага раёна Менскай вобласці.

Апошнія навіны