BE RU EN

Літоўцы хочуць купіць Менскі маргарынавы завод

  • 16.04.2013, 10:43

Сярод прэтэндэнтаў на прыватызацыю ААТ «Менскі маргарынавы завод» і кандытарскай фабрыкі «Конфа» ёсць і літоўскія кампаніі.

Як паведамляе ru.delfi.lt, пра гэта піша літоўская дзелавая газета Verslo zinios.

«Гэтымі прадпрыемствамі цікавяцца літоўскія кампаніі, я думаю, што ў іх ёсць магчымасць перамагчы на адборачных конкурсах інвестараў, якія павінны адбыцца прыблізна праз пару месяцаў», - сцвярджае дарадца праекта Сусветнага банка ў Беларусі і Нацыянальнага інвестыцыйна-прыватызацыйнага агенцтва Она Райнітэ-Бодард.

Два гады таму беларускі ўрад зацвердзіў спіс васьмі прадпрыемстваў, здзелкі па прыватызацыі якіх будзе ажыццяўляць кантраляванае міністэрствам эканомікі Нацыянальнае інвестыцыйна-прыватызацыйнае агенцтва сумесна з Сусветным банкам і фінансавымі саветнікамі.

«У літоўскіх інвестараў добрая рэпутацыя, акрамя таго, лепшая сярод усіх бліжэйшых суседзяў, і ў Беларусі іх чакаюць. Я думаю, што ў Літве нямала кампаній, якія маглі б пашырацца на велізарны Усходні рынак праз Беларусь, асабліва па прычыне адзіных падатковых умоў пры гандлі з Расеяй і Казахстанам», - сцвярджае Райнітэ-Бодард.

Апошнія навіны