BE RU EN

Апазіцыянерцы паўгода не вяртаюць канфіскаваныя на мяжы рэчы

  • 16.04.2013, 10:23

Сябру партыі «Справядлівы свет» са Жлобіна Ілоне Ткачовай да сённяшняга дня не вярнулі ноўтбук і фотаапарат, канфіскаваныя на беларуска-украінскай мяжы.

- Па-сутнасці, выйшлі ўсе магчымыя тэрміны, але мне нават не далі ніякага адказу на скаргі, якія былі адрасаваныя начальніку мытні, - кажа актывістка ПЦ «Вясна». - Але ў мяне нават няма часу, каб ехаць на мытню і высвятляць усе акалічнасці па гэтай справе.

Нагадаем, 6 снежня 2012 года Ілона разам з мужам і сынам вярталася з адпачынку ў Егіпце праз украінска-беларускую мяжу.

У «Новай Гуце» сям'ю актывісткі абшукалі мытнікі, забраўшы ноўтбук і фотаапарат. Актывістка напісала скаргу на імя начальніка мытні, але ні адказу, ні ноўтбука з фотаапаратам не дачакалася да сённяшняга дня.

Апошнія навіны