BE RU EN

У Брэсце перакулілася маршрутка: ёсць пацярпелыя

  • 15.04.2013, 10:30

У Брэсце сёння раніцай адбылося сур'ёзнае ДТЗ.

Пасля сутыкнення Honda CR-V і «Газэлі» апошні аўтамабіль перакуліўся. Як піша сведка Аляксандр, які даслаў onliner.by фатаграфіі, у аднаго пасажыра маршруткі зламаная нага, некалькі чалавек знаходзяцца ў шокавым стане.

Па інфармацыі відавочцы, усё адбылося каля 8 гадзін раніцы на рэгуляваным перакрыжаванні вуліц Радужнай і Чырвонагвардзейскай. «Мяркуючы па ўсім, не падзялілі жоўтае святло святлафора», - піша Аляксандр.

Удар быў такой сілы, што ў маршруткі адляцеў дах з надпісам «Прышпіліцеся».

Як паведаміў відавочца, пасажыры маршруткі пасля аварыі знаходзіліся ў шокавым стане, некаторыя плакалі.

Апошнія навіны