BE RU EN

«Ляпіс Трубяцкі»: З пурытанскім прывітаннем! (Відэа)

  • 15.04.2013, 9:28

Сяргей Міхалок пракаментаваў скандал з «БелМузТВ».

Лідар гурта «Ляпіс Трубяцкі» ў звыклай жартоўнай манеры заяўляе, што гурт не меў дачынення да «правакацыі» на тэлеканале «БелМузТВ».

Нагадаем, што ў суботу, 13 красавіка на тэлеканале паказалі некалькі кліпаў забароненага ў Беларусі гурта, а затым ўключылі порнаролік.

У дыверсіі абвінавачаны адзін з супрацоўнікаў тэлеканала, які цяпер знаходзіцца ў вышуку.

Апошнія навіны