BE RU EN

Беспрацоўныя з пнэўматыкай напалі на інтэрнат пад Ляхавічамі

  • 13.04.2013, 13:56

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 11 красавіка ў вёсцы Падлессе Ляхавіцкага раёна.

Пад 20.00 двое беспрацоўных жыхароў вёскі напалі на семярых працоўных з Нясвіжа, якія жылі ў інтэрнаце будаўнічай арганізацыі, паведамляе прэс-служба Берасцейскага абласнога УУС.

Яны былі ўзброеныя пнэўматычным і дзіцячым пісталетамі. Хуліганы пагражалі працоўным ужываннем гвалту.

Нападнікі 1987 і 1988 гадоў нараджэння пашкодзілі дзверы інтэрнаты. Падчас канфлікту адзін з рабочых атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Аднаго з нападнікаў затрымала міліцыя, другога адпусцілі пад абавязанне аб прыходзе. За злоснае хуліганства была распачатая крымінальная справа. Маладзёнам пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны