BE RU EN

Саўндтрэк да фільма «Жыве Беларусь» (Відэа)

  • 12.04.2013, 8:59

У Сеціве з'явіўся саўндтрэк да гучнага фільма «Жыве Беларусь».

Аўтар песні «Краіны няма» вядомы музыкант Лявон Вольскі.

Фільм «Жыве Беларусь» прэтэндуе стаць першай паўнавартаснай мастацкай стужкай аб нашай краіне, якая паказаная еўрапейскаму гледачу.

Над фільмам працавалі Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакументальных фільмаў (WFDIF) і французскі Canal +. Сусветнай дыстрыбуцыяй фільма «Жыве Беларусь» займаецца італійская кампанія Intramovies. Бліжэйшым часам фільм будзе запушчаны ў пракат у Польшчы, ён ужо паказаны ў Нарвегіі, Чэхіі, Швецыі і іншых еўрапейскіх краінах. Улетку запланаваны выхад кіно на тэлевізію.

Рэжысёр фільма - Кшыштаф Лукашэвіч, адзін са сцэнарыстаў - беларускі моладзевы актывіст і журналіст Франак Вячорка. Галоўную ролю рок-музыкі Мірона Захаркі выканаў беларускі музыка Зміцер (Вінцэнт) Папко. Фільм заснаваны на рэальных падзеях і сабраў у сабе гісторыі і лёсы многіх беларусаў, якія прайшлі і далей праходзяць праз рэпрэсіі ў Беларусі.

Апошнія навіны