BE RU EN

На МКАД згарэў мікрааўтобус

  • 10.04.2013, 16:46

Многія кіроўцы маглі бачыць наступствы аварыі на кальцавой дарозе, паміж вул. Кіжаватава і Ігуменскім трактам.

Месца ДТЗ складана было не заўважыць: па папярэдняй версіі ратавальнікаў, пасля сутыкнення адзін з аўтамабіляў загарэўся. Полымя ахапіла мікрааўтобус Mercedes, удакладніў onliner.by памочнік начальніка гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Папярэдне вядома, што агонь пачаў распаўсюджвацца пасля таго, як кіроўца Mercedes сутыкнуўся з фурай. Мікрааўтобус практычна цалкам выгарэў.

Пакуль інфармацыі аб пацярпелых няма.

Апошнія навіны