BE RU EN

«Мінімалку» за сакавік не праіндэксуюць

  • 10.04.2013, 12:36

Мінімальная заработная плата за сакавік у Беларусі не індэксуецца.

Як паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі, гэта абумоўлена тым, што індэкс спажывецкіх коштаў за сакавік да студзеня бягучага года не перавысіў пяціадсоткавы парог.

На дадзены момант, месячная мінімальная заработная плата складае Br1 млн. 395 тыс., гадзінная мінімальная заработная плата - Br8 тыс. 340.

Фота: photo.bymedia.net

Апошнія навіны