BE RU EN

Дзіцячая пляцоўка ў Менску правалілася ў каналізацыю

  • 10.04.2013, 9:34

Частка дзіцячай пляцоўкі ў двары дома на вуліцы Філімонава правалілася ў каналізацыйны калодзеж.

На шпацыр на яе дзяцей водзяць ужо дзесяць гадоў. Пра тое, што малянят ад двухмятровага калодзежа аддзяляюць старыя драўляныя бэлькі і дваццаць сантыметраў пяску, бацькі, вядома, не здагадваліся. Лічаць, што пацярпелых не апынулася проста цудам, паведамляе тэлеканал ОНТ.

У ЖЭС заяўку прынялі яшчэ два дні таму, але да прыезду журналістаў доступ да люка зачынілі вельмі ўмоўна.

Дзіцячую пляцоўку прывялі ў парадак толькі ўчора. Праўда, чаму дзесяць гадоў таму над каналізацыйным калодзежам апынулася пясочніца, у ЖЭС не тлумачаць.

«Тут была ўсталяваная рашотка металічная, яна прагніла... Паклалі пліту і засыпалі пяском, будзем прапаноўваць жыхарам выйсці на суботнік і перанесці пясочніцу на два метра налева», - кажа Аляксандр Істленцьеў, галоўны інжынер ЖЭС № 23.

Апошнія навіны