BE RU EN

Тры гады катастрофе пад Смаленскам

  • 10.04.2013, 9:21

10 красавіка 2010 года самалёт Ту-154 з польскай дэлегацыяй разбіўся пад Смаленскам.

У ёй загінулі 96 чалавек, у тым ліку - прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі з жонкай. Разам з імі ахвярамі катастрофы сталі таксама міністры, парламентарыі, кіраўнікі цэнтральных дзяржаўных устаноў, камандуючыя ўсіх відаў узброеных сілаў, і іншыя афіцыйныя асобы. Яны накіроўваліся ў Катынь, дзе павінны былі прайсці жалобныя мерапрыемствы ў памяць пра забітых там падчас Другой сусветнай вайны польскіх афіцэраў.

Сёння ў Польшчы і Расеі пройдуць жалобныя мерапрыемствы ў памяць аб ахвярах авіякатастрофы, перадае «Інтэрфакс».

У праграму жалобных мерапрыемстваў, которык пройдуць у Смаленскай вобласці і ў якіх прыме ўдзел польская дэлегацыя на чале з кіраўніком канцылярыі ўрада Польшчы Яцэкам Чыхоцкім, уваходзяць ускладанне кветак на месцы авіякатастрофы, правядзенне сумеснай памінальнай службы смаленскімі і польскімі святарамі, а таксама наведванне мемарыяла памяці ахвяр палітычных рэпрэсій «Катынь», дзе таксама пройдзе памінальная служба.

17 красавіка 2010, Варшава. Разьвітаньне з ахвярамі катастрофы. Фота: radyjo.net
Імша на Плошчы Пілсудзкага. Фота: radyjo.net
16 красавіка 2010, зьнічы каля Прэзыдэнцкага палацу. Фота: radyjo.net
18 красавіка, 2010. Жалобная працэсія ў Кракаве разьвітваецца з прэзыдэнтам Качыньскім і першай лэдзі. Фота: radyjo.net
Першыя труны зь целамі ахвяр катастрофы пыляцелі на радзіму. Фота: radyjo.net
Месца катастрофы сёньня. Фота: radyjo.net

Апошнія навіны