BE RU EN

Тарыфная стаўка павялічаная да Br250 тысяч

  • 1.04.2013, 13:37

У Беларусі з 1 красавіка ўстаноўленая тарыфная стаўка першага разраду ў памеры Br250 тыс.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 29 сакавіка 2013 года № 226.

Гэтай жа пастановай устаноўленыя карэкціруючыя каэфіцыенты да разлічаных па Адзінай тарыфнай сетцы работнікаў Рэспублікі Беларусь (АТС) тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных арганізацый, якія тарыфікуюцца 1-27 разрадамі, у памерах 3,50-1,00.

Тарыфная стаўка першага разраду з'яўляецца асновай для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

Апошні раз тарыфная стаўка была павялічаная 1 студзеня 2013 года на 6,7% да Br240 тыс.

Апошнія навіны