BE RU EN

Самалёт «Белавія» не змог прызямліцца ў Калінінградзе

  • 1.04.2013, 13:08

Авіякампанія «Белавія» з-за завеі і моцнага ветру ў Калінінградзе адмяніла ранішні рэйс № В2-947/948 па маршруце Менск-Калінінград-Менск.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце авіякампаніі.

Самалёт вылецеў 1 красавіка раніцай з Менска і дасягнуў пункта прызначэння, аднак там было прынятае рашэнне не прызямляцца ў сувязі з моцным ветрам. Таму паветранае судна вярнулася ў беларускую сталіцу.

Пасажырам прапануецца перабраніраваць квіткі без дадатковых збораў на вячэрні рэйс сёння № В2-949/950.

Нагадаем, нацыянальная авіякампанія РБ «Белавія» ў канцы сакавіка таксама адмяніла некалькі палётаў у Кіеў з-за дрэнных умоў надвор'я прымаючага боку.

Апошнія навіны