BE RU EN

Расцяжка «Свабоду палітвязням» каля ўваходу ў Палескі ўніверсітэт

  • 9.03.2013, 19:52

У Пінску патрабавалі вызваліць беларускіх палітычных вязняў.

Актывісты аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» правялі акцыю каля Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Проста каля ўваходу ў будынак была разгорнутая расцяжка з надпісам «Свабоду палітвязням», паведамляе прэс-служба БХД.

Таксама ў горадзе актывісты распаўсюдзілі ўлёткі з інфармацыяй пра актывістаў апазіцыі, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Апошнія навіны