BE RU EN

Андрэй Панін быў забіты?

  • 9.03.2013, 16:28

Судмедэкспэрт распавёў пра падрабязнасці смерці вядомага актора

На думку спецыяліста, смерць Андрэя Паніна надышла ад цяжкай чэрапна-мазгавой траўмы. Атрымаць яе ад падзення ён не мог, піша «Московский комсомолец».

Ананімная крыніца ў судова-медыцынскім бюро распавяла, што траўмы на целе Андрэя Паніна паказваюць на гвалтоўную смерць.

У момант выяўлення цела Андрэя Паніна на балконе кватэры на паўднёвым-захадзе Масквы 7 сакавіка, актор быў адзеты ў футболку, штаны і куртку. На думку экспэрта, смерць наступіла за 24-36 гадзін да гэтага.

Крыніца упэўненая, што аб няшчасным выпадку і гаворкі не можа быць, Панін перад смерцю быў па-зверску збіты. Смерць наступіла ад цяжкай чэрапна-мазгавой траўмы. Ад падзення актор такую траўмаў атрымаць ніяк не мог.

Судмедэкспэрт таксама распавёў, што твар Паніна быў разбіты да крыві, правае вока было закрытае ад гематомы. Таксама ў загінулага выяўленыя ранкі на костках пальцаў. Хутчэй за ўсё ён супраціўляўся, і магчыма, у забойцы таксама ёсць бачныя траўмы.

На думку спецыяліста, для таго, каб атрымаць такія смяротныя траўмы, Паніну давялося б з сілай падаць не менш за 20 разоў.

Таксама цяпер экспэрты шукаюць адказ на пытанне, адкуль з’явіліся гематомы ў вобласці каленных суставаў, бо тканіна на штанах не пашкоджаная, і ўся вопратка на актору цэлая.

Нагадаем, пахаванне актора адбудзецца 12 сакавіка на Траекураўскіх могілках Масквы.

Апошнія навіны