BE RU EN

Адвітанне было нядоўгім

  • 9.03.2013, 1:58

Пасля сканчэння ў Каракасе жалобнай цырымоніі адвітання з прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавэсам Лукашэнка накіраваўся назад у Менск.

Адвітацца з былым лідарам Баліварыянскай Рэспублікі ў Венесуэлу прыбылі 33 кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў. Збольшага гэта прадстаўнікі краін-выгнанцаў.

Цырымонія павінна была скончыцца пахаваннем былога прэзідэнта Венесуэлы, аднак гэтага не здарыцца - ягонае цела будзе забальзамаванае і змешчанае ў Музеі рэвалюцыі. Развітанне з Чавэсам прадоўжыцца яшчэ сем дзён.

Апошнія навіны