BE RU EN

Менскае «Дынама» зноў прайграла рыжскаму

  • 7.03.2013, 23:09

У другім матчы ½ фіналу Кубка Надзеі менскае «Дынама» прайграла ў Рызе латвійскаму «Дынама» з лікам 4:7.

Напярэдадні 6 сакавіка ў Рызе адбыўся першы матч паўфінальнай серыі. Мясцовае «Дынама» разграміла менскіх аднаклубнікаў з лікам 7:2.

11 і, калі спатрэбіцца, 12 сакавіка каманды згуляюць у Менску.

Жартаўнікі ўжо празвалі Кубак Надзеі «кубкам лузераў».

6 сакавіка было заяўлена: кіраўніцтва хакейнага менскага «Дынама» павінна сысці ў адстаўку. Пра гэта было сказана і на прэс-канферэнцыі тых, хто цяпер кіруе спартыўнай галіной, і ў інтэрв'ю памочніка Лукашэнкі па пытаннях спорту Максіма Рыжанкова.

Апошнія навіны