BE RU EN

Рада Бяспекі ААН зрабіла больш жорсткімі санкцыі супраць КНДР

  • 7.03.2013, 19:01

Адпаведную рэзалюцыю аднагалосна ўхвалілі ўсе чальцы Рады Бяспекі.

Рада Бяспекі ААН ухваліла рэзалюцыю, што робіць больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да КНДР у адказ на праведзенае ёю ў лютым ядзернае выпрабаванне. За дакумент прагаласавалі 15 краін-чальцоў Рады Бяспекі, у тым ліку Расея і Кітай, паведамляе «Голос России».

Захады ў першую чаргу накіраваныя на спыненне нелегальнай дзейнасці паўночнакарэйскіх банкаў і дыпламатаў. Акрамя таго, узмацняецца кантроль за грузамі, якія маюць дачыненне да КНДР.

Чальцы РБ ААН таксама прынялі пастанову пашырыць спіс асобаў і арганізацый, рахункі якіх падлягаюць замарожванню.

Нагадаем, 12 лютага Паўночная Карэя абвясціла аб паспяховым правядзенні падземнага ядзернага выпрабавання - трэцяга ў сваёй гісторыі.

Апошнія навіны