BE RU EN

Расейскі сайт параўнаў Лукашэнку з Волан-дэ-Мортам

  • 7.03.2013, 18:53

У Санкт-Пецярбургу склалі рэйтынг самых страшных фільмаў.

Другое месца ў ім заняла кінаэпапея пра Гары Потэра. Увагу стваральнікаў рэйтынгу - гарадскога сайта «Нева24» - прывабіў галоўны злыдзень карціны Волан-дэ-Морт. Джоан Роўлінг, аўтарка кніг пра Гары Потэра, прыдумала яго бяздушным, бязлітасным і вельмі жорсткім чараўніком. Але ў фільме ён атрымаўся крыху іншым.

«На экране ён выйшаў крыху не такім, і асаблівую камічнасць персанажу ў расейскім агучванні надаваў голас, які выразна нагадвае сіпатую гаворку беларускага правадыра Лукашэнкі. Добра, што справа абмежавалася толькі адным з эпізодаў, а то прыгодніцкі фільм пагражаў ператварыцца ў палітычна-сатырычны», - пішуць аўтары рэйтынгу.

Апошнія навіны