BE RU EN

Германія палегчыць візавы рэжым для Расеі

  • 7.03.2013, 16:08

Урад Германіі перастаў процідзейнічаць прадугледжанаму Еўразвязам першаму этапу лібералізацыі візавай палітыкі ў адносінах да Расеі.

Міністр замежных спраў Гіда Вестэрвеле і міністр унутраных спраў Ханс-Петэр Фрыдрых у лісце да Еўракамісіі заявілі, што згодныя забяспечыць бязвізавы рэжым для ўладальнікаў расейскіх службовых пашпартоў, паведамляе Süddeutsche Zeitung. Аднак, па дадзеных выдання, да ўвасаблення гэтай ідэі Расея павінна ўнесці ў новыя службовыя пашпарты біяметрычныя дадзеныя.

Ліст, па дадзеных выдання, у першую чаргу лічыцца палітычным рэверансам у бок Расеі, паколькі краіна, гэтак жа, як і прадстаўнікі германскага бізнесу, ужо шмат гадоў настойвае на палягчэнні візавага рэжыму.

Выданне адзначае, што ўрад ФРГ запавольвае лібералізацыю візавага рэжыму паміж Шэнгенскай зонай і такімі краінамі, як Расея, Турцыя і Кітай.

Пераклад: Inopressa.ru

Апошнія навіны