BE RU EN

Домрачава выйграла індывідуальную гонку ў Сочы

  • 7.03.2013, 15:50

Беларуска Дар'я Домрачава атрымала перамогу ў першай гонцы 8-га этапу Кубка свету па біятлоне, які стартаваў сёння, 7 сакавіка, у Сочы.

Домрачава выйграла індывідуальную гонку. Беларуска дапусціла два промахі на чацвёртым агнявым рубяжы, аднак гэта не перашкодзіла ёй атрымаць перамогу на дыстанцыі, піша «Інтэрфакс».

Другое месца ў гонцы заняла расеянка Вольга Зайцава, трэцяе - нарвежка Тора Бергер.

Апошнія навіны