BE RU EN

Лукашэнка адмяніў прыём з нагоды Дня жанчын і паляцеў у Каракас

  • 7.03.2013, 13:52

Лукашэнка прыме ўдзел у жалобных мерапрыемствах у Каракасе ў сувязі са смерцю прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса.

Пра гэта паведамілі ў яго прэс-службе.

«Улічваючы асаблівы сяброўскі характар і стратэгічны ўзровень беларуска-венесуэльскіх адносін, Аляксандр Лукашэнка вырашыў асабіста прыняць удзел у жалобных цэрымоніях у Каракасе ў сувязі са смерцю прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавеса», - адзначылі ў прэс-службе дыктатара.

Паведамляецца, што Лукашэнка прыняў рашэнне накіравацца ў Каракас, «нягледзячы на маючы адбыцца ў бліжэйшы час шэраг міжнародных візітаў і загружанасць свайго працоўнага графіка».

«Гэта звязана з тым, што ў Уга Чавеса не было больш блізкіх і сяброўскіх адносін ні з адным з кіраўнікоў замежных дзяржаў, як з Лукашэнкам. Дзякуючы дружбе двух лідэраў нашы краіны за адносна кароткі прамежак часу дасягнулі ўражлівых вынікаў у развіцці адносін ва ўсіх сферах», - адзначылі ў прэс-службе.

Традыцыйны ўрачысты прыём з нагоды Дня жанчын ад імя беларускага кіраўніка вырашана перанесці на больш позні тэрмін.

Нагадаем, смерць кіраўніка Венесуэлы наступіла 5 сакавіка ў 16.25 па мясцовым часе. Па даручэнні Лукашэнкі з самай раніцы 6 сакавіка на тры дні над будынкамі рэзідэнцыі і іншых дзяржустаноў па ўсёй краіне прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі. Усім тэле-і радыёканалам рэкамендавана выключыць з эфіру забаўляльныя перадачы.

Апошнія навіны