BE RU EN

У Менску прадавалі небяспечную «незамярзайку»

  • 7.03.2013, 12:03

У Менску знята з рэалізацыі 1220 літраў незамярзальнай вадкасці замежнай вытворчасці з аб'ёмнай доляй метанолу, якая ў 90 разоў перавышае гранічна дапушчальную.

Як паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама, устанавіць партыю небяспечнага шклоамывальніка атрымалася ў ходзе правядзення праверачных мерапрыемстваў у гандлёвай сетцы сталіцы.

У дачыненні да дырэктара прыватнага прадпрыемства, якое імпартавала шкоднасны тавар, складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 16.8 КаАП РБ («Парушэнне санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў»). Яму пагражае штраф у памеры да 200 базавых велічынь - Br20 мільёнаў.

Недабраякасны шклоамывальнік знішчаць.

Апошнія навіны