BE RU EN

Прычына смерці Чавеса - інфаркт

  • 7.03.2013, 10:30

Непасрэднай прычынай смерці прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса стаў інфаркт.

Пра гэта паведаміў начальнік яго аховы, генерал Хасэ Арнелья, перадае ВВС.

У інтэрв'ю агенцтву AP Арнелья паведаміў, што знаходзіўся побач з Уга Чавесам у момант яго смерці.

Ён распавёў, што ў апошнія хвіліны венесуэльскі лідэр не мог гучна казаць, але прашаптаў: «Я не хачу паміраць. Калі ласка, не дайце мне памерці».

Напярэдадні смерці Уга Чавеса ўрад паведаміў, што ў 58-гадовага прэзідэнта была выяўленая цяжкая інфекцыя дыхальных шляхоў.

Апошнія навіны