BE RU EN

Дыктатарская Беларусь нецікавая для турыстаў

  • 7.03.2013, 10:01

Беларусь апынулася адзінай еўрапейскай краінай, якая не ўвайшла ў рэйтынг найбольш прывабных для турыстаў дзяржаў свету.

Рэйтынг складзены Сусветным эканамічным форумам і апублікаваны на афіцыйным сайце арганізацыі (пераклад - charter97.org).

Ён уключае 140 краін свету і складаецца раз у два гады. Аналітыкі выкарыстоўваюць дадзеныя з адкрытых крыніц, а таксама інфармацыю ад міжнародных арганізацый і экспертаў у галіне падарожжаў і турызму.

Улічваюцца і вынікі апытання кіраўнікоў кампаній.

Сусветнымі лідэрамі ў сектары падарожжаў і турызму сталі Швейцарыя, Германія і Аўстрыя. У дзесятку найбольш прывабных краін таксама патрапілі Іспанія, Велікабрытанія, ЗША, Францыя, Канада, Швецыя і Сінгапур.

Сярод суседзяў Беларусі найбольш высокія паказчыкі ў Польшчы (42 месца), Латвіі (48 месца) і Літвы (49 месца).

Апошнія навіны