BE RU EN

Менскае «Дынама» прайграла рыжанам у паўфінале Кубка надзеі

  • 7.03.2013, 9:12

У першым паўфінальным матчы Кубка надзеі КХЛ супраць рыжскага «Дынама» беларусы пацярпелі паражэнне з лікам 2:7 (0:1, 1:2, 1:4).

Сустрэча прайшла 6 сакавіка ў сталіцы Латвіі, перадае БелаПАН.

Шайбы закінулі:

у гасцей - Джэф Плат (24.08, асістэнты - Андрэй Міхалёў, Цім Стэплтан), Кім Хіршовіц (42.28, асістэнты - Коры Мэрфі, Павел Чарнавок);

у гаспадароў - Робертс Букартс (2.09, пас - Екабс Рэдліхс), Арвідс Рэкіс (23.55), Оскарс Цыбульскіс (33.50, асістэнты - Робертс Букартс, Джэмі Джонсан), Марціньш Карсумс (43.25, асістэнты - Пол Шчэхура, Мікс Індрашыс), Юрыс Упіціс (47.18, пас - Гінтс Мейя; 53.47, 5х4, асістэнты - Віталь Паўлаў, Гінтс Мейя), Гінтс Мейя (57.23, 5х4, пас - Пол Шчэхура).

Апошнія навіны