BE RU EN

Новага кіраўніка рабочай групы Беларусі ПА АБСЕ абяруць у чэрвені

  • 6.03.2013, 19:53

Новы кіраўнік рабочай групы Беларусі Парламенцкай асамблеі АБСЕ можа быць абраны на чэрвеньскай сесіі арганізацыі ў Стамбуле.

Пра гэта паведамілі БелаПАН у прэс-службе ПА АБСЕ.

Там удакладнілі, што цяперашняя старшыня групы Ута Цапф пакідае сваю пасаду ў сувязі з тым, што пастанавіла не ўдзельнічаць у выбарах у бундэстаг, што пройдуць увосень гэтага года. Згодна са Статутам ПА АБСЕ, працаваць у асамблеі могуць толькі дзейныя дэпутаты нацыянальных парламентаў краін - удзельніц АБСЕ.

Ута Цапф узначальвала працоўную групу Беларусі з 2002 года.

Апошнія навіны