BE RU EN

Вакульчык узначаліў Беларускую федэрацыю біятлона

  • 6.03.2013, 19:35

Старшыня КДБ Валерый Вакульчык узначаліў Беларускую федэрацыю біятлона.

За ягоную кандыдатуру выказаліся ўсе 55 удзельнікаў пазачарговай выбарнай канферэнцыі БФБ, якая прайшла 6 сакавіка ў Менску, паведамляе прэс-служба Мінспорту.

Ранейшы кіраўнік грамадскага аб'яднання, папярэднік Вакульчыка на пасадзе кіраўніка КДБ Вадзім Зайцаў, «звярнуўся пісьмова да высокага сходу з просьбай вызваліць ад займанай пасады ў сувязі са зменай месца працы і немагчымасцю выконваць абавязкі старшыні Беларускай федэрацыі біятлона».

Апошнія навіны