BE RU EN

Лідэр Саюза беларусаў Латвіі: Вайніцкага забіла апазіцыя

  • 6.03.2013, 16:33

Старшыня пралукашэнкаўскага Саюза беларусаў Латвіі абвінаваціла ў забойстве Рамана Вайніцкага беларускую апазіцыю.

Валянціна Піскунова заявіла пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Свабода». Яна сказала, што сама размаўляла з забітым лідэрам Аб'яднання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы ўчора днём.

«Вайніцкага забіла беларуская апазіцыя, як я мяркую. Мы сябравалі з ім, я з ім размаўляла літаральна ўчора па тэлефоне і ён мне сказаў, што яму пагражаюць. Цяпер мне кажуць, што ўвечары яго знайшлі забітым у падвале яго дома. Большага бязладдзя не прыдумаеш, і я падазраю, што гэта менавіта беларуская апазіцыя зрабіла. Гэта маё асабістае меркаванне, даказаць я не магу, але перакананая, што трэба праверыць усе яго званкі», - заявіла яна.

Валянціна Піскунова ўзначальвае Саюз беларусаў Латвіі, вядомы сваім супрацоўніцтвам з афіцыйным Менскам. Пасля падзеяў 19 снежня 2010 года ў Менску яна праводзіла ў Рызе канферэнцыю ў падтрымку разгону Плошчы.

Рамана Вайніцкага, лідэра Аб'яднання беларускіх грамадскіх аб'яднанняў Літвы, сёння раніцай знайшлі забітым у падвале шматпавярховага дома, дзе ён жыў. Ён быў звязаны, а на целе знайшлі сляды катаванняў.

Апошнія навіны