BE RU EN

Шэйман і Сямашка ляцяць на пахаванне ў Каракас

  • 6.03.2013, 15:35

Па даручэнні Лукашэнкі ў Каракас для ўдзелу ў жалобных мерапрыемствах у сувязі са смерцю Уга Чавеса накіроўваецца афіцыйная дэлегацыя.

У яе склад увайшлі кіраўнік справамі Лукашэнкі, сустаршыня Беларуска-венесуэльскай камісіі высокага ўзроўню Віктар Шэйман і першы намеснік прэм'ер-міністра, сустаршыня Беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Уладзімір Сямашка.

Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Лукашэнка накіраваў асабістыя пасланні сям'і Чавеса, яго брату, губернатару штата Барынас Адану Чавесу, віцэ-прэзідэнту Венесуэлы Нікаласу Мадура і старшыні Нацыянальнай асамблеі Дыасдада Кабельё.

Апошнія навіны