BE RU EN

Рачкоўскі: Шоу-бізнес адпачывае ў параўнанні з беларускім хакеем

  • 6.03.2013, 15:07

Першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Ігар Рачкоўскі выступіў з рэзкай крытыкай працы хакейнай федэрацыі.

«У сувязі з тым, што цяпер робіцца ў беларускім хакеі, я б на месцы работнікаў федэрацыі ў поўным складзе ўстаў, развітаўся і заняўся іншымі справамі. Давайце казаць адкрыта: судзейства правальнае, інтрыгі, скандалы... Шоў-бізнес адпачывае ў параўнанні з нашым хакеем», - заявіў Рачкоўскі на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам нарады ў Лукашэнкі.

Як паведамляе «Прессбол», прэс-канферэнцыя з удзелам Ігара Рачкоўскага, Аляксандра Шамко і Максіма Рыжанкова праходзіць у НАКе ў азнаямленчых мэтах.

Нагадаем, зборная Беларусі па хакеі страціла шанцы на алімпійскую пуцёўку ў Сочы ў 2014 годзе.

Гэта стала зразумела пасля таго, як 7 лютага ў адборачнай групе F у дацкім Войенсе зборная Славеніі выйграла ў беларусаў 4:2, а затым - у датчан 2:1 і датэрмінова гарантавала сабе першае месца ў кваліфікацыйным квартэце.

Апошнія навіны