BE RU EN

У Вільні забіты Раман Вайніцкі

  • 6.03.2013, 13:44

Старшыню Згуртавання беларускіх суполак Літвы знайшлі сёння ў падвале ўласнага дома.

Раман Вайніцкі быў звязаны. На яго целе выяўленыя сляды катаванняў, піша блогер pgrigas.

Па чутках, грамадскаму дзеячу ў апошні час неаднаразова пагражалі. Літоўская паліцыя вядзе расследаванне забойства.

Раман Вайніцкі ўзначальваў Згуртаванне беларускіх суполак Літвы і клуб «Сябрына». Ён выступаў супраць увядзення эканамічных санкцый супраць беларускіх уладаў з боку ЕЗ.

Апошнія навіны